1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

БРСМ плануе ўступіць у Сусветную федэрацыю дэмакратычнай моладзі

Андрэй Аляхновіч

Пытанне ўступлення павіннае быць канчаткова вырашанае ў студзені 2007 году на генеральнай асамблеі, якая пройдзе ў В’етнаме. Ці азначае гэта, што БРСМ далучыца да дэмакратычных каштоўнасцяў?

https://p.dw.com/p/8uh1

Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі (СФДМ) была заснаваная 10 лістапада 1945 году ў Лондане на Сусветнай канферэнцыі моладзі. З тых часоў 10 лістапада стаў вызначацца Сусветны дзень моладзі, а федэрацыя пачала браць пад сваё крыло розныя арганіцазыі левага кірунку. Як падае Вялікая Савецкая энцыклапедыя, Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі вяла барацьбу за мір, а таксама змагалася супраць імперыялізму, каланіялізму, неакаланіялізму, фашызму ды расізму. З таго часу яе задачы не толькі не змяніліся, а, мяркуючы па заявах кіраўнікоў, удакладніліся у канкрытную мэту – перамогу сацыялізму і камунізму ва ўсім свеце. Пры гэтым сябры федэрацыі няспынна праводзяць акцыі супраць імперыялістычнай агрэсіі ЗША, падтрымліваюць палітыку прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ды выступаюць за незалежнасць Заходняй Сахары. Бліжэйшым часам такой дэмакратыяй змогуць заняцца і маладыя людзі з Беларусі. Тым больш, што ў гэтым чэрвені старшыня федэрацыі Мігель Мадэйра ўжо прыязджаў у Мінск, дзе на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага парламенту, напэўна, знайшоў аднадумцаў у пытанні, што такое «дэмакратычныя каштоўнасці».

Акрамя таго, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Юлія Мамчур, на паседжанне генеральнай рады СФДМ у траўні бягучага году ў Грэцыі моладзевая дэлегацыя саюзу выступіла з ініцыятывай пра ўступленне ў федэрацыю. Кіраўніцтва федэрацыі прапанову прыняло.

Але нават прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў левага кірунку да гэтай ініцыятывы ставяцца неадназначна. Як лічыць першы сакратар ЦК Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі (ЛКСМБ) Зміцер Яненка, чыя арганізацыя ўжо з’яўляецца сябрам Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі, БРСМ дамагаецца выключна папулісцкіх мэтау:

БРСМ сёння далучаецца да гэтай арганізацыі, каб паказаць сваю значымасць на міжнароднай арэне.Аднак, было б лепей, каб яны даказалі сваю значымасць у Беларусі”

Пры гэтым, лідэр ЛКСМБ упэўнены, што ў Сусветнай федэрацыі не зусім разумеюць, з кім звязваюцца:

„Нашыя калегі па СФДМ памыляюцца ў сапраўдных мэтах гэтай арганізацыі і зробяць вялікую памылку, калі прымуць БРСМ ў нашыя рады. Справа ў тым, што БРСМ сёння змагаецца за ідэі ўпраўлення прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а не за тыя светлыя ідэі, за якія выступае СФДМ”.