1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Берасцейскіх актывістаў, у якіх скончыўся тэрмін арышту, не выпускаюць на волю

https://p.dw.com/p/89c6
Сёння аб 11-й 30 скончыліся 10 сутак арышту для даверанай асобы Мілінкевіча Сцяпана Навасельчына. Аднак на волю ён так і не выйшаў. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што ў ізалятары часовага ўтрымання спадара Навасельчына няма. Адразу па заканчэнні тэрміну арышту яго даставілі ў Ленінскі РАУС. Пра прычыны новага затрымання Сьцяпана Навасельчына міліцыянты паведамляць адмаўляюцца. Таксама дакладна невядомы лёс кіраўніка абласнога штабу Мілінкевіча Юрася Губарэвіча. Губарэвіч павінен быў выйсці на волю пасля пяці сутак арышту 23 сакавіка, але замест гэтага яго даставілі ў міліцэйскі пастарунак для складання новага пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.