1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Берасцейскім сацыял-дэмакратам забаранілі святкаваць Першамай

26 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8JZs

Берасцейскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у правядзенні 1 траўня шэсця і мітынгу, прысвечаных Міжнароднаму дню салідарнасці працоўных. Берасцейская гарадская арганізацыя БСДП мерылася правесці дэманстрацыю па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру і завершыць акцыю мітынгам на цэнтральнай плошчы гораду. Аднак гарвыканкам спаслаўся на тое, што агульнагарадской дэманстрацыі ў гэты дзень не плануецца - усе святочныя мерапрыемствы пройдуць у гарадскім парку. Гэтакі фармат у прынцыпе задавальняў сацыял-дэмакратаў, аднак і ў парку для іх не знайшлося месца. Нягледзячы на забарону мітынга і шэсця, прадстаўнікі БСДП збіраюцца 1 траўня ўдзельнічаць у гарадскіх мерапрыемствах, а таксама правесці ўласныя.