Беларусь не ўвайшла ў фінал конкурса "Еўрабачанне-2006"
Реклама
Беларуская канкурсантка Паліна Смолава не здоліла трапіць ў фінал міжнароднага музычнага фестывалю «Еўрабачанне.2006», што праходзіць ў Грэцыі. Гэта ўжо трэцяя спроба Беларусі апынуцца на еўрапейскай музычнай арэне. У мінулым годзе няўдачу пацярпела спявачка Анжаліка Агурбаш, а два годы назад — дуэт "Аляксандра і Канстантын". Сярод краін, прадстаўнікі якіх будуць спаборнічаць у фінале, Расія, Македонія, Літва, Фінляндыя, Ірландыя і Швецыя. Нагадайма, прамая трансляцыя музычынага конкурса адбудзецца 20 мая ўвечары.