Беларусь не можа быць сябрам Рады Еўропы
5 июня 2006 г.Реклама
Перашкоды, якія чыняць беларускія ўлады для дзейнасці апазіцыі, не дазваляюць прызнаць краіну ў якасці мажлівага сябра Рады Еўропы. Пра гэта ў панядзелак паведаміў журналістам камісар Рады Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг. “Беларусь – адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ёсць сябрам Рады Еўропы. Асноўнае тлумачэнне гэтаму – тое, што Беларусь не ёсць дэмакратычнай краінай. Перашкоды, якія чыняцца ў Беларусі для дзейнасці апазіцыі, не дазваляюць лічыць краіну магчымым чальцом Рады Еўропы”, - адзначыў Хамарберг. Паводле яго словаў, “у нейкі момант паўстане пытанне пра прыняцце Беларусі ў Раду Нўропы, і ў нас павінная быць дакладная інфармацыя, што там адбываецца”.