Беларускі гуманітарны ліцэй выехаў у Літву
Реклама
Навучэнцы ды выкладчыкі былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, зачыненага ўладамі ў 2003 годзе, выехалі ў Вільню. Паводле кіраўніка ліцэю Улдадзіміра Коласа, заплянаваны шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Літвы, а таксама з калектывамі навучальных установаў, з якімі беларускія ліцэісты падтрымліваюць цесныя стасункі. У іх ліку – Літоўскі дом (школа-інтэрнат для дзяцей літоўскай дыяспары) і Віленскі ліцэй. У межах паездкі – сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, які быў зачынены беларускімі ўладамі летам 2004 году, а з кастрычніка 2005 году адчынены ў Вільні.