1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія суды вядуць працэсы над прадстаўнікамі незалежных моладзевых арганізацыяў

17 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/80Ee

Актывіста Маладога Фронту Андрэя Корбана суд Цэнтральнага раёну беларускае сталіцы арыштаваў на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Яго паплечнік Барыс Гарэцкі запатрабаваў адваката. Пад час разгону ўчорашняй акцыі былі затрыманвыя больш за 20 чалавек, сярод іх ёсць непаўнагадовыя. Пасля 10-й вечара затрыманых пачалі выпускаць. Чатырох з іх пакінулі ў пастарунку. Актывіста руху “Зубр” Алега Мяцеліцу з Бялынічаў адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску і склалі на яго пратакол за хуліганства – маўляў, той лаяўся і аказваў супраціў міліцыі. Супраць маладафронтаўцаў быў таксама ўжыты артыкул “хуліганства”. У часе выбарчай кампаніі гэта не першае затрыманне, але ніразу не былі ўжытыя названыя артыкулы Адміністратыўага кодэксу.