Беларускія каталікі едуць на сустрэчу з Папам Рымскім
24 апреля 2006 г.Реклама
Вышэйшае каталіцкае духавенства Беларусі і шмат беларускіх вернікаў рыхтуюцца да сустрэчы з Папам Бенэдыктам ХVІ, які ў аўторак прыяжджае ў Польшчу. Афіцыйнае запрашэнне на сустрэчу з галавою Рымска-каталіцкае царквы атрымалі каля тысячы вернікаў, але паломніцтва ў польскую сталіцу маюць намер ажыццявіць нашмат больш беларускіх каталікоў. Наведванне Папам Пошшчы ёсць яго другім замежным візітам з часу яго інтранізацыі. Першую краіну, якую наведаў Бенэдыкт ХVІ, была яго родная Нямеччына.