Беларуская прэса не цікавіць расійцаў
1 июня 2006 г.Реклама
Усяго 117 асобнікаў беларускіх друкаваных выданняў паступаюць цяпер па падпісцы ў Расію. Такую лічбу назваў у чацвер міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч у часе адказу на пытанні дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Разам з тым, паведаміў Уладзімір Русакевіч, 60 адсоткаў усіх беларускіх выданняў занесеныя ў расійскія падпісныя каталогі.