Беларуская апазіцыя выказвае падтрымку затрыманым адзінадумцам
Реклама
На Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы выйшлі каля сарака чалавек. Гэта былі прадстаўнікі переважна моладзевых дэмакратычных арганізацыяў, а таксама некаторыя палітыкі. Сярод іх старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Ініцыятарамі гэтай акцыі быў палітсавет аб'яднаных дэмакратычных сілаў, аднак астатніх сустаршыняў гэтай структуры на плошчы па невядома якіх прычынах не было заўважана.
Тыя, хто стаяў у ланцугу неабыякавых людзей, трымалі ў рукох плакаты з выявамі экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, а таксама прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча і Віктара Калея, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
Поўную версію рэпартажа з Кастрычніцкай плошчы слухайце ў праграме "Беларуская хроніка".