БАЖ выказвае нязгоду з заявай старшыні беларускага Цэнтравыбаркаму
10 февраля 2006 г.Реклама
Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала афіцыйны ліст старшыні Цэнтральнай камісіі РБ па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай. Паводле БАЖ, яе нядаўняя заява пра тое, што прадастаўленне кандыдатам недзяржаўных мас-медыяў будзе расцэненае як "аказанне матэрыяльнай дапамогі, што забаронена законам", заснаваная на адвольным трактаванні Выбарчага заканадаўства і супярэчыць палажэнням заканадаўства аб СМІ. Лідзія Ярмошына зрабіла такую заяву 8 лютага на сустрэчы з журналістамі. Ярмошына падкрэсліла, што "ў выпадку падобных парушэнняў прэтэнзіі, перш за ўсё, будуць прад'яўляцца сродкам масавай інфармацыі".