1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

А. Мілінкевіч выступіў на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве

4 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8ilz

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч выступіў на міжнароднай канферэнцыі “Wilton Park” “Палітыка Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да ўсходніх суседзяў: магчымасці будучага ўзаемадзеяння”, якая адбываецца гэтымі днямі ў Варшаве. Адкрываючы пленарную сесію “Ці пераарыентуецца Беларусь у бок Еўрасаюзу?”, Мілінкевіч казаў пра перашкоды ў развіцці стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай і пра неабходныя шляхі пераадолення гэтых перашкодаў. Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што ў Беларусі і беларускага грамадства сёння самы вялікі ў рэгіёне патэнцыял супрацы з аб’яднанай Еўропай. “Геаграфічна і цывілізацыйна, не залежна ад чыёйсці волі, Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы. Але з усіх дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы наша краіна найменш акцэнтавала еўрапейскі вектар у сваёй замежнай палітыцы. У выніку, Беларусь не скарыстоўвае шанцаў супрацы з ЕЗ, яна нават не мае праўных механізмаў для гэтага», - лічыць лідэр беларускіх дэмакратаў. «Беларусь апынулася па-за межамі Еўрапейскай палітыкі сяброўства, а праграмы ЕЗ дапамогі Беларусі малаэфектыўныя», - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.