1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Андрэй Саннiкаў: “Мытня – гэта люстэрка палiтычнай i эканамiчнай сiтуацыi”

Iрына Макавецкая

Беларускi прэзiдэнт загадаў мытным органам тэрмiнова пераходзiць на еўрапейскiя прынцыпы працы. На яго думку, кожны мытнiк – гэта iмiджмэйкер Рэспублiкi Беларусь

https://p.dw.com/p/7Tn5
Фото: DW

Аляксандр Лукашэнка забаранiў на беларускай мытнi чэргi, свавольства i хамства. Калi з першымi дзьвюма «бедамi» будзе змагацца сама мытня, то разабрацца з хамамi даручана галаве Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Вiктару Шэйману i сакратару Рады бяспекi Генадзю Нявыгласу. Iнструментам, якi павiнен зрабiць мяжу «утульнай i прывабнай», зробiцца новы Мытны кодэкс. Паводле намеснiка старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэту Уладзiмiра Гошына, у законапраекта ёсць два новаўвядзеннi. Па-першае, выкладзены вычарпальны пералiк дакументаў, неабходных перавозчыку. Па-другое, «мытны iнспектар пазбаўляецца магчымасцi займацца свавольствам на мяжы».

Намеснiк старшынi Мытнага камiтэту таксама паведамiў, што хутка ў парадку эксперымента будзе ўведзенае электроннае дэклараванне. Суб`ект гаспадарання зможа са свайго офiсу накiраваць дакументы ў мытны орган i атрымаць у электронным выглядзе адказ. Гэта дазволiць злiквiдаваць чэргi, запэўнiваюць у камiтэце.

Апрача таго, прэзiдэнт Лукашэнка даручыў шырока ўжываць на практыцы «зялёныя калiдоры». У будучынi пры выезде за межы Саюзнай дзяржавы грамадзяне Беларусi i Расii будуць праходзiць мытню асобна ад неграмадзянаў, тыя, хто мае абавязковы для дэкларавання тавар, асобна ад тых, хто не мае. А шэраг буйных беларускiх экспарцёраў, напрыклад, мiнскiя аўтамабiльны i трактарны заводы, мiнуюць мытню ўвогуле без чэргаў i праверак.

Як паведамiла прэсавая служба прэзiдэнта, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб тым, што выязджаючыя за мяжу грамадзяне Беларусi не будуць падвяргацца абавязковаму для ўсiх мытнаму куантролю. Праверкi будуць мець толькi выбарачны характар. На думку былога намеснiка мiнiстра замежных справаў Андрэя Саннiкава, апазыцыi гэта наўрад цi датычыцца. Як чалавек, якi часта выязджае за мяжу, Саннiкаў сцвярджае, што дзяленне на калiдоры «чырвоны» i «зялёны» ў нас адбываецца па палiтычных прыкметах.

«Палепшыць iмiдж краiны, толькi запатрабаваўшы ад мытнiкаў ветлiвасцi, немагчыма. Мытня – гэта толькi люстэрка палiтычнай i эканамiчнай сiтуацыi».