1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Амерыканскі амбасадар пакіне Беларусь пры канцы ліпеня

5 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8j9L

Амбасадар ЗША Джордж Крол паедзе з Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня. Пра гэта дыпламат паведаміў у сваёй рэзідэнцыі на імпрэзе, прысвечанай Дню незалежнасці Злучаных Штатаў. Цягам наступнага году Крол застанецца на дыпламатычнай службе і будзе выкладаць у Нацыянальным інстытуце абароны ў Вашынгтоне па спецыяльнасці “міжнародныя зносіны”.