Амерыканскі амбасадар з’ехаў з Беларусі
24 июля 2006 г.Реклама
Амбасадар ЗША Джордж Крол завершыў сваю працу ў Беларусі і ў панадзелак пакінуў краіну . Перад ад’ездам у аэрапорт і вылетам на радзіму амерыканскі дыпламат наведаў Курапаты і Усходнія могілкі беларускай сталіцы. Джордж Крол таксама ўсклаў кветкі каля мемарыяльнага знаку ў Курапатах, на плошчы Перамогі, а таксама да месцаў пахавання Васіля Быкава й Уладзіміра Караткевіча.