1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Амбасада Чэхіі ў Беларусі занепакоеная збіццём карэспандэнта чэшскай газеты

https://p.dw.com/p/89KV

Амбасада Чэхіі ў Беларусі падрыхтавала прэс-рэліз з нагоды нядаўняга збіцця ў Мінску карэспандэнта чэшскай газеты “MF Dnes”. Амбасада выказала глыбокую занепакоенасць гэтым інцыдэнтам і спадзяецца, што следчыя органы ў бліжэйшы час раскрыюць гэтае злачынства. Тое, што ў журналіста былі скрадзеныя не грошы, а ноўтбук і фотаапарат, на думку прадстаўнікоў амбасады, «указвае на тое, што інтарэс асобаў, што здзейснілі напад, быў галоўным чынам засяроджаны на інфармацыі».