Ад сённяшняга дня беларусам не трэба плаціць за латвійская візы
21 июня 2006 г.Реклама
Ад сённяшняга дня беларусам не трэба плаціць за латвійская візы.
Урад Латвіі ў аўторак першым з краінаў Еўрапейскага Звязу вырашыў зрабіць візы для беларусаў бясплатнымі. Ініцыятыва зрабіць бясплатныя візы для жыхароў Беларусі зыходзіла ад Еўрапейскага парламенту. У мінулым годзе еўрапарламентары заклікалі краіны Еўразвязу пайсці на такі крок, каб спрасціць грамадзянам Беларусі перамяшчэнне па Еўропе. Да серады аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштавала 35 еўра, шматразовая - 70.