1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Ад пазітыўных здымкаў да пазітыўнага жыцця

Алена Данэйка

Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу журналістскіх фотаздымкаў "Фотапазітыў", ад якасці якіх у многім залежыць поспех друкаваных , а зараз ужо і онлайнавых СМІ.

https://p.dw.com/p/AncH
Фото: dpa

Недахопам пазітыўных эмоцыяў тлумачыць назву конкурсу каардынатар міжнароднага аддзела БАЖ Андрусь Клікуноў:

"Трэцяга траўня ў Сусветны дзень свабоды друку было дадзена узельнікам конкурсу 24 гадзіны на тое, каб яны пашукалі штосьці сапраўды яркае, пазітыўнае. Трэба было зрабіць пяць фотаздымкаў",- распавёў Андрусь Клікуноў і дадаў, што вынікі конкурсу абвесцілі ў другі знамянальны дзень - 17 траўня - у дзень вынаходніцтва каляровага фота.

Распачаў цэрэмонію ўзнагароджання намеснік старшыні БАЖ Аляксандр Старыкевіч:

"На жаль, усе ўдзельнікі не могуць быць пераможцамі. Аўтары самых лепшых здымкаў сабраліся тут. Зробім так, як на конкурсе Місс Сусвету. Спачатку абвесцім тых, хто атрымаў заахвочвальныя прызы. А ужо потым імены тых, хто заняў першыя месцы".

Дзве працы былі адзначаны па-за конкурсу. Ганна Ільіна з Магілеву, аўтарка адной з іх, не змагла прыехаць ў Мінск. Другім лаўрэатам ў гэтай номінаціі стаў Валер Казюмінскі з фотаздымкам:

"Перад захадам сонца на рацэ".

У асноўным конкурсе трэцяе месца заняў Паўлюк Міцкевіч.

"У школе праходзіў конкурс "Юныя інспектары ДАІ", і мяне адправілі на рэдакцыйнае заданне",- распавядае Паўлюк.

Паўлюк зняў міліцыянера, які на школьным конкурсе паказвае, як трэба пераадольваць перашкоды на ровары.

Уладальнікам другога прыза стаў Валеры Казюмінскі. Назва яго працы – “Начная сяўба”. Дагэтуль, заўважыў Казюмінскі, ён бачыў такое толькі ў кіно:

"Шукаў, што засняць у гэты дзень. Дзень быў вельмі кепскі. І нечакана ўбачыў вось гэтую сяўбу".

Лаўрэатам першай прэміі стаў Павел Бераснёў.

Назва яго фотаздымка - "Пазітыўныя караблікі" - тыя, што ўсе ведаюць з дзіцячага садка - з паперы. Яны павольна плаваюць па рацэ.

"Дзень быў сапраўды кепскі. Пакуль вырываў з нататнічка паперкі і рабіў караблікі, паблізу прайшлі некалькі чалавек. Яны глядзелі й ўсмехаліся. Таму здымак атрымаўся пазітыўны",- гаворыць Павел.

Галоўны рэдактар карпаратыўнага выдання БАЖ "Абажур" і адзін з сябраў журы конкурсу Уладзімір Дзюба зрабіў філасофскую заўвагу. Маўляў, першае месца ў "Фотапазітыве" аддадзена пастановачнай фатаграфіі. Дзюба таксама патлумачыў, што наогул удзельнікі конкурсу даслалі...

"85 здымкаў. Кожны здымак быў інкогніта. Былі спрэчкі, але гэта дабра. Мы не ведалі, хто аўтар здымкаў".

Прыз "Цікавая кампазіцыя" атрымаў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец за фотаздымак "Папараццы". Замест прывітальнага слова лаўрэата ён павіншаваў перможцаў конкурсу выкананнем песні "Начальник" на ўласныя словы і ўласную музыку.