Адміністрацыя ЗША заклікала Беларусь правесці свабодныя і дэмакратычныя выбары
3 марта 2006 г.Реклама
“Калі інцыдэнты, падобныя збіццю і затрыманню кандыдата ў прэзідэнты паўторацца, то вынікаў з нашага боку доўга чакаць не прыдзецца. Мы вельмі ўважліва сочым за тымі, хто спрабуе справакаваць насілле і сфальсіфікаваць вынікі выбараў”, - гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартаменту ЗША Дэвіда Крамера. А польскія ўлады, як піша аўтарытэтны польскі штодзённік “Rzeczpospolita”, ў выпадку крывавага разгону маніфестацый пратэсту ў дзень галасавання ў Менску плануюць спыніць ўсялякія кантакты з Беларусю і нават зачыніць амбасаду.