1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Адзіны кандыдат выступае супраць байкоту прэзідэнцкіх выбараў

https://p.dw.com/p/7iJA

Адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч сёння негатыўна ацаніў заклікі шэрагу палітыкаў да байкоту будучых прэзідэнцкіх выбараў з-за няроўнасці ўмоваў удзельнікаў. Мілінкевіч заявіў, што такія заклікі «могуць назаўсёды забіць у людзей шанец і веру". Заклікаючы да байкоту, «мы назаўсёды заб’ем шанец і веру. Таму на гэтым этапе, я лічу, што пра байкот гаварыць шкодна”, адзначыў адзіны кандыдат. Пры гэтым Мілінкевіч не выключыў, што байкот магчымы ў прынцыпе – залежна ад далейшага разьвіцьця падзеяў.